Для Аляксандра Рыбака пашылі нацыянальны беларускі строй
Аляксандру Рыбаку падораць нацыянальны беларускі строй. Кіраўніцтва справамі прэзідэнта замовіла яго на прадпрыемстве “Скарбніца”. Супрацоўнік аддзела маркетынгу Дзяніс Голін распавёў Еўрарадыё, што строяў для спевака пашылі два. Дзяніс Голін: “Першы варыянт — гэта сучасная кашуля, але аздобленая стылізаваным арнаментам. Яна такога больш сцэнічнага кшталту. Другі варыянт — стылізаваная кашуля, але ў больш такім народным стылі. Там традыцыйная чырвоная вышыўка, зусім народны пояс і саламяную шапку”.
Які строй падораць, пакуль дакладна невядома. Дарэчы, як адзначылі ў “Скарбніцы”, першы варыянт запусцяць у серыйную вытворчасць.
Які строй падораць, пакуль дакладна невядома. Дарэчы, як адзначылі ў “Скарбніцы”, першы варыянт запусцяць у серыйную вытворчасць.