Для арыштаваных і пацярпелых пратэстоўцаў сабралі мільён долараў

Для арыштаваных і пацярпелых пратэстоўцаў сабралі мільён долараў

Кампанія By_help сабрала мільён долараў на дапамогу беларусам, арыштаваным або параненым падчас акцыяў пратэсту. 

Толькі за апошнія чатыры дні, калі жорстка разганяюць масавыя акцыі пратэсту, кампанія сабрала 760 тысяч долараў. 

"Мільён. Мільён на параненых, на арыштаваных, на скалечаных.  Заўтра мы выкладзем пратакол, як звяртацца па дапамогу тым, хто пацярпеў у сутычках", — напісаў у Фэйсбуку каардынатар кампаніі Аляксей Лявончык.

Збор грошай пачаўся 25 чэрвеня 2020 года. Спачатку іх збіралі для выплаты штрафаў затрыманым падчас выбарчай кампаніі.

Звяртацца па дапамогу трэба праз старонку кампаніі By_help. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі