Для бамбардзіроўкі Украіны выкарыстоўваецца Гомельскі цывільны аэрапорт
Мінабароны Расіі апублікавала відэаролік, на якім беспілотнік вылятае з Гомельскага цывільнага аэрапорта і наносіць удары па Украіне.
На відэа бачна, як расійскі беспілотнік з боекамплектам падымаецца ў паветра па узлетнай паласе, ракетныя ўдары па ўкраінскай тэрыторыі. Затым беспілотнік садзіцца на гэтым жа аэрадроме.
Таксама з'явіліся навіны, што Украіна дапускае магчымасць наступлення з тэрыторыі Беларусі на Валынь. Аб гэтым заявілі ў Генштабе ВСУ.
— Пагроза наступлення з Рэспублікі Беларусь на Валынскім кірунку ацэньваецца як высокая. Але сілы абароны Украіны гатовыя да адпору, — сказалі там.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.