Для дзіцячага "Еўрабачання" івянецкія кандытары вырабілі цэнтнер цукерак
Дзякуючы беларускім кандытарам дзіцячае "Еўрабачанне-2010" можна "пакаштаваць" і на смак. Цэнтнер цукерак падрыхтавалі спецыяльна для ласуноў конкурсу песні. Як паведамляе Першы тэлеканал, рэцэпт эксклюзіўных прысмакаў быў створаны лепшымі тэхнолагамі Івянецкай кандытарскай фабрыкі, а над ўпакоўкай для іх працавалі ганчары! Цукеркі пакладуць у гаршчочкі, зробленыя ў традыцыях беларускай керамікі. 150 такіх кубкаў дастануцца ўдзельнікам дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010".