Для інвалідаў-вазочнікаў у Мінску працуюць 6 станцый метро з 25
Палова аўтобусаў прыстасаваная для вазочнікаў, але дабрацца да прыпынку яны не могуць. Еўрарадыё пацікавілася, ці карыстаюцца грамадскім транспартам у сталіцы інваліды-вазочнікі. На прыпынку самага вядомага аўтобуснага маршрута №100 у Мінску можна пабачыць расклад руху і спецыяльна абсталяванага аўтобуса для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Але нават у “Мінсктрансе” кажуць, што інваліды-вазочнікі ім амаль не карыстаюцца.
“Мінсктранс”: “Сёння практычна 50% аўтобусаў — з нізкай падлогай. Але як яны могуць сёння імі карыстацца? Паглядзіце, як ён з гэтага прыпыначнага пункта можа патрапіць у гэты аўтобус? Сёння ўсе прыпынкі трэба перарабіць. А мы сябе цешым надзеяй: аўтобус з нізкай падлогай, ён нахіляецца ці парэнчы гэтыя выкідныя… Ну і далей што?
Вось сёння гарадскія ўлады на ўсіх узроўнях кажуць: інваліды, інваліды… А мне заўсёды хочацца задаць пытанне: як сёння інвалід-вазочнік можа патрапіць у будынак гарвыканкама?”
Інвалід-вазочнік сёння можа патрапіць на 6 станцый мінскага метрапалітэна. Але выехаць з метро да прыпынку спецыяльна абсталяванай “соткі” ужо не зможа.
Ліфты і пад’ёмнікі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ёсць на ўсіх новых станцыях метро — “Уручча”, “Барысаўскі тракт”, “Спартыўная”, “Кунцаўшчына”, “Каменная горка”, “Магілёўская”.
“Імі карыстаецца вельмі і вельмі мала. Мізэр”, — кажуць Еўрарадыё ў службе руху сталічнага метрапалітэну. ― Таму што не паўсюль яшчэ створанае безбар’ернае асяроддзе, каб ён мог паўсюль праехаць. Мы тут зрабілі на шасці станцыях. Але ж ён не можа на “Плошчы Леніна” выйсці, на “Інстытуце культуры”, на “Кастрычніцкай”…”
Самі інваліды-вазочнікі наракаюць на высокія бардзюры ў дварах. Кажуць, што да гэтага прыпынку паспрабуй яшчэ даехаць.
Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў: “Вы разумееце, інваліду-калясачніку трэба яшчэ даехаць да гэтага прыпынку. Летам яшчэ можна — гэта тры месяцы. А зімой? А нават калі і пад’язджаеш, то аўтобус так спыняецца ля тратуара, што немагчыма нават сесці.
У нас жа яшчэ, каб карыстацца гэтымі аўтобусамі, трэба ва ўсіх дварах зрабіць нармальна бардзюры, каб чалавек мог спакойна без перашкодаў даехаць да прыпынку. Так, аўтобусы пусцілі, усё добра, але ў любы двор зайдзіце — колькі гэтых бардзюраў… па 30 сантыметраў. Там увогуле не праехаць! Толькі калі ехаць акружнымі шляхамі”.
Уся надзея — на сацыяльныя таксі (спецыяльна абсталяваныя мікрааўтобусы), якія мусяць запрацаваць 11 верасня, кажуць у Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. Гэтае таксі будзе бясплатнае. Праўда, ездзіць яно будзе толькі па пэўных маршрутах:
“Інваліда-вазочніка завязуць у паліклініку, райсавет, гарсавет… Але калі ты хочаш патрапіць на канцэрт ці ў кінатэатр, то яны ўжо не вязуць. Пра гэта яны не падумалі. А мы ж не ездзім кожны дзень у паліклініку…”