Для падрыхтоўкі Оршы да "Дажынак-2008" працуюць тры тысячы будаўнікоў
Значная частка будаўніча-рамонтных прац у Оршы будзе завершаная ў жніўні. Аб гэтым паведаміў сёння на выязным паседжанні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення фэсту-кірмашы "Дажынкі-2008" намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Петруша.
Падчас падрыхтовак да фэсту ў Оршы была запланаваная рэканструкцыя і рамонт 692 аб'ектаў, на гэтыя мэты меркавалася вылучыць 340 млрд беларускіх рублёў.
На аб'ектах у Оршы працуюць 3 тыс. будаўнікоў з Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацка, Менска, Магілёва, Бабруйска.
Сярод найболей буйных аб'ектаў, якія будуць здадзеныя да пачатку жніўня, Віктар Петруша назваў спорткомплекс, культурна-адміністрацыйны цэнтр у будынку Езуіцкага калегіума, дзіцячы парк, гарадскі стадыён, гасцініцу.
БЕЛТА