Для Варшавы не існуе Мінска? (фотафакт)

На варшаўскім “нулявым кіламетры” Еўрарадыё не знайшло ні Мінска, ні Кіева, затое знайшло Маскву і іншыя навакольныя сталіцы. У чым прычына?  У самым цэнтры Варшавы знаходзіцца вялікая трохметровая калона, з усіх бакоў якой пазначаныя розныя гарады з адлегласцямі да іх – гэтак званы “нулявы кіламетр”. Але ж колькі мы ні хадзілі кругамі, так і не змаглі знайсці шыльдачку з запаветным словам “Minsk”. Маскву адшукаць удалося досыць хутка, а вось адлегласці ні да нашай з вамі сталіцы, ні да украінскай знойдзена не было. Чым кіраваліся ўлады гораду, калі выбіралі “вартыя” важнага слупочка гарады, невядома.












Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі