Для Whitesnake класна быць кепскім

Ветэраны хард-року Whitesnake рыхтуюцца выдаць новы студыйны альбом — першы за дзесяць гадоў маўчання.  Паведамляецца, што кружэлка пад назовай «Good To Be Bad» будзе выдадзеная ў красавіку гэтага года.

Паводле словаў лідэра калектыву Дэвіда Кавердэйла, дыск прадставіць «11 новых кампазіцый у лепшых традыцыях Whitesnake, якія вартыя заняць належнае месца ў шырокім каталозе гурта.

Новы альбом утрымлівае ўсё характэрныя для Whitesnake элементы. Тут і ўласцівыя калектыву блюзавыя моманты, і іншыя ўплывы, якія зазнаў гурт на працягу сваёй кар'еры".

Музыка дадаў, што вельмі ганарыцца гэтым дыскам і чакае моманту, калі прадставіць яго публіцы. І нават калі «Good To Be Bad» стане апошнім альбомам гурта, ён будзе рады завяршыць кар'еру менавіта такім чынам.

Дадам, што рокеры плануюць прадставіць свой новы матэрыял публіцы падчас летняга тура па Еўропе, кампанію ў якім музыкам складуць іх калегі з Def Leppard.

Апошнім на сёння студыйным рэлізам Whitesnake, які быў заснаваны ў 1977-м годзе, з'яўляецца выдадзены ў 1997-м годзе «Restless Heart».

Фота: www.fresnoconventioncenter.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі