"Днепр", "Нафтан" і "Тарпеда" прайгралі ў чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю прайшлі шэсць матчаў 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Зноў згубілі ачкі каманды, якія спрабуюць пераследаваць лідэра — барысаўскі БАТЭ.  Магілёўскі "Днепр" у Лунінцы прайграў мікашэвіцкаму "Граніту" — 0:1, наваполацкі "Нафтан" прайграў на сваім полі "Гомелю" з лікам 1:2, з такім жа лікам жодзінскае "Тарпеда" саступіла дома салігорскаму "Шахцёру", гродзенскі "Нёман" і "Смаргонь" згулялі унічыю 1:1.

Сярод астатніх вынікаў адзначым нічыю МТЗ-РІПА з брэсцкім "Дынама" — 1:1 — мінчукі нарэшце перарвалі серыю паражэнняў. "Віцебск" выйграў у "Мінска" — 1:0.

У панядзелак пройдзе галоўны матч тура — БАТЭ ў Барысаве прымае мінскае "Дынама".

Пакуль сітуацыя ў групе лідэраў выглядае наступным чынам:

БАТЭ — 37 ачкоў (пасля 15 матчаў)
"Нафтан" і "Шахцёр" — па 28 (па 17)
"Нёман" — 27 (17)
"Дынама" (Мінск) — 27 (16)
"Днепр" — 26 (17)
"Тарпеда" — 25 (17)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі