"ДНР" страціла забітымі і параненымі больш за палову сваіх байцоў
Самаабвешчаная "ДНР" страціла забітымі і параненымі больш за палову сваіх байцоў (да 55%), якія былі ў яе на пачатак вайны. Пра гэта сведчыць новы даклад брытанскай ваеннай разведкі. У ім былі выкарыстаны ў тым ліку і даныя, якія публікуюцца ўладамі "ДНР".
У дакладзе адзначаецца, што ў баях з украінскімі войскамі ў Данецкай вобласці цяжкія страты панеслі і расійскія войскі. Брытанская разведка лічыць, што Расія, нягледзячы на гэта, збіраецца задзейнічаць у баях на Данбасе значную колькасць рэзервовых частак.
Падобная сітуацыя і ў так званай "ЛНР". Яе падраздзяленні таксама панеслі цяжкія страты. Вядома, што каб іх папоўніць, прымусова мабілізуюцца грамадзянскія асобы, нават студэнты і выкладчыкі ВНУ. Яшчэ вясной гаворка ішла пра "татальную мабілізацыю" ў Данецку і Луганску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.