"Дняпро" і "Мінск" атрымалі валявыя перамогі ў чэмпіянаце Беларусі
Валявую перамогу атрымаў у Брэсце над мясцовым "Дынама" магілёўскі "Дняпро" ў матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Госці двойчы адыгрываліся: пасля галоў Януша (на 10-й хвіліне) і Васілюка (на 44-й, з пенальці), лік зраўніваў Чарных (на 33-й і 46-й). А на 85-й Юрчанка забіў пераможны гол. Cалігорскі "Шахцёр" разграміў гродзенскі "Нёман" — 4:1. Адзначым, што тры галы забіў Аляксандр Алумона, які нядаўна перайшоў у "Шахцёр" з БАТЭ, а яшчэ раней гуляў за "Нёман".
"Мінск" выйграў у наваполацкага "Нафтана" — 3:1. Адзначым, што лік на 3-й хвіліне адкрылі госці і мінчукам давялося адыгрывацца.
Матчы 21-га тура пройдуць 14 жніўня. Цэнтральным матчам стане паядынак лідэраў — БАТЭ і "Шахцёра".