Долар рэальна каштуе 1440 беларускіх рублёў?
Калі верыць “індэксу Біг Мака”, беларускі рубель недаацэнены на 700 рублёў. Уплывовы брытанскі часопіс “The Economist” штогод ацэньвае пакупніцкую здольнасць валют розных краінаў, абедаючы ў рэстарацыях Макдональдс. Гэта таму, што біг-мак у кожнай краіне аднолькавыя, але каштуюць па-рознаму.
Журналісты ацэньваюць кошт на біг-мак у розных краінах і атрымліваюць пакупніцкую здольнасць сусветных валют у адносінах да долара. Сёлета высветлілася, што ў Расіі долар павінен каштаваць усяго 15 расійскіх рублёў (сёння долар каштуе 26,4 расійскіх рублёў).
А ўкраінская грыўна недаацэненая на 47%. Беларускі біг-мак чамусьці ў рэйтынг не трапляе. Але "Еўрапейскае радыё для Беларусі" выправіла гэтую несправядлівасць і параўнала кошт амерыканскага біг-мака з беларускім.
У ЗША біг-мак каштуе 3 долара 40 цэнтаў, альбо 7330 беларускіх рублёў. А ў мінскім Макдональдсе такую ж булачку з катлетай можна набыць за 4900 (2 долара і 3 цэнты).
Выходзіць, што беларускі рубель недаацэнены і долар павінен каштаваць усяго 1440 рублёў?!
Як ні дзіўна, былы кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, згодны з тым, што наш рубель недаацэнены. Але толькі тэарэтычна:
“Тое, што долар у нас пераацэнены — гэта праўда! Гэта такі рынак. Заўсёды так бывае, што ў слабаразвітай краіне заўсёды кошт нацыянальнай валюты бывае пераацэнены. Але ж долар у любой краіне каштуе столькі, колькі ён прадаецца за нацыянальную валюту. Усё астатняе — гэта тэорыя. Насамрэч, калі б я сёння быў старшынёй Нацбанка, я б пайшоў на пэўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты. То бок яшчэ б павялічваў гэтую розніцу дзеля таго, каб не дапусціць стратнасці лёгкай прамысловасці, якая ідзе на экспарт”.
ДАВЕДКА “ЕЎРАРАДЫЁ”:
Наш біг-мак даражэйшы за ўкраінскі (1,71 долара) і егіпецкі (1,6 долара). Беларус купляе біг-мак па тым жа кошце, што і расіянін. Самыя дарагія біг-макі ў Новай Зеландыі (5,89 долара). А самы танны біг-мак, па звестках “The Economist”, у Кітаі (1,45).

Індекс Біг Мак ад «The Economist»
|
столькі каштуе “Біг Мак” у доларах |
на колькі недаацэнены (пераацэнены) долар,% |
ЗША |
3.41 |
- |
Беларусь |
2.03 |
-33.2 |
Аргентына |
2.67 |
-22 |
Аўстралія |
2.95 |
-14 |
Бразілія |
3.61 |
+6 |
Англія |
4.01 |
+18 |
Канада |
3.68 |
+8 |
Чылі |
2.97 |
-13 |
Кітай |
1.45 |
-58 |
Чэхія |
2.51 |
-27 |
Германія |
5.08 |
+49 |
Егіпет |
1.68 |
-51 |
Ганконг |
1.54 |
-55 |
Інданэзія |
1.76 |
-48 |
Японія |
2.29 |
-33 |
Малайзія |
1.60 |
-53 |
Мексіка |
2.69 |
-21 |
Новая Зеландыя |
5.89 |
+73 |
Перу |
3.00 |
-12 |
Філіпіны |
1.85 |
-46 |
Польшча |
2.51 |
-26 |
Расія |
2.03 |
-41 |
Паўднёвая Афрыка |
2.22 |
-35 |
Паўднёвая Карэя |
3.14 |
-8 |
Швецыя |
4.86 |
+42 |
Швейцарыя |
5.20 |
+53 |
Таіланд |
1.80 |
-33 |
Турцыя |
3.66 |
+7 |
Венесуэла |
3.45 |
+1 |
Крыніца: http://www.economist.com/daily/chartgallery/displaystory.cfm?story_id=9433804