Домрачаву і Алексіевіч абвесцілі ў Беларусі брэнд-персонамі мінулага года

У конкурсе “Брэнд года-2013” сёлета узяло ўдзел больш кампаній, чым у мінулым. Намінацый было вельмі шмат, і на агалошванне пераможцаў спатрэбілася блізу дзвюх гадзін. (УСЕ ВЫНІКІ).

Распавядзем пра самых каларытных пераможцаў.

У тройкку брэнд-персонаў года ўвайшлі бітланістка Дар’я Домрачава і пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Гран-пры ў намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд” атрымала кампанія МТС. А Гран-пры галоўнай Прафесійнай намінацыі ўзяла рыэлтарская кампанія “Твая сталіца”.

У катэгорыі “Абарона акружаючага асяроддзя” перамагла кампанія Heiniken, прадстаўнікі якой шакіравалі са сцэны сваім кідкім слоганам “Варым піва ― ствараем будучыню”.

Срэбраны медаль у катэгорыі “Брэнд Спадчына” прысудзілі малочнаму вытворцу “Бабушкина крынка”. Як прызналіся прадстаўнікі кампаніі са сцэны, “за тое, што не забруджваюць родны Дняпро”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі