Дональд Туск: Мінск і Масква пакуль ваююць толькі на словах

Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі перакрыць газ, які ідзе ў Еўропу, значна больш зашкодзіць Заходняй Еўропе, чым Польшчы, паведаміў на прэс-канферэнцыі польскі прэм’ер Дональд Туск. Аднак пакуль абяцанні Мінску застаюцца галаслоўнымі. Дональд Туск: “З таго газу, які ідзе праз Беларусь, Польшча атрымлівае толькі невялікую частку. Таму тэарэтычна перакрыццё трубаправоду беларусамі будзе не толькі польскай, але і агульнаеўрапейскай праблемай. Пакуль што ціск на трубаправодзе не панізіўся. І газ ідзе як і раней. Таму гэтая вайна пакуль адбываецца толькі на словах”.

Дональд Туск таксама супакоіў палякаў, што нават у найгоршым выпадку Польшчы хопіць уласных запасаў газу на многія тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі