Донары пачынаюць забастоўку у знак пратэсту супраць адмены льготаў
У Магілёве донары заявілі аб намеры спыніць здачу крыві і плазмы ў знак пратэсту супраць адмены льготаў. Пра гэта паведаміў ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка. Паводле яго
слоў, згоду на ўдзел у забастоўцы далі ўжо больш за 100 ганаровых
донараў. Забастоўка пачнецца тады, калі будуць гатовыя ўсе неабходныя
згодна з заканадаўствам дакументы, падкрэсліў Каваленка.
Паводле яго слоў, спачатку плануецца папераджальная забастоўка: на працягу тыдня донары спыняць наведванне абласной станцыі пералівання крыві. Калі гэта не дасць вынікаў, донары гатовы аб'явіць бестэрміновую забастоўку. На пункты здачы крыві яны збіраюцца з'яўляцца толькі па тэрміновых выкліках, калі кроў будзе неабходная дзецям і тым, хто мае вострую патрэбу.
БелаПАН