Драматургу Мікалаю Халезіну пагражаюць аўтакатастрофай
Пагрозы з’явіліся ў блогу кіраўніка “Свабоднага тэатра”. Ліст прыйшоў схаваным каментаром да фатаграфіі ў блогу. Невядомыя пагражаюць драматургу збіццём і аўтакатастрофай. Халезін, які цяпер знаходзіцца ў ЗША, распавёў Еўрарадыё, што ў пракуратуру пакуль звяртацца не збіраецца.
Халезін: "Я не ведаю, чаму з’явіліся гэтыя пагрозы. Пэўна, не таму, што я наркотыкамі гандлюю ці скраў грошы. Цяпер я не магу звярнуцца ў пракуратуру, бо сёння зранку вылецеў у Амерыку. У гэтай справе я буду выкарыстоўваць свае асабістыя сувязі, а не інструментарый дзяржавы".
Нагадаем, што лісты з пагрозамі раней атрымалі журналісты Святлана Калінкіна і Наталля Радзіна. Халезін быў сябрам памерлага журналіста Алега Бябеніна і распачаў уласнае расследаванне па справе яго смерці.