Другі канцэрт Spice Girls прайшоў у пустой залі

Другое ўз’яднальнае шоў гурта Spice Girls прайшло пры паўпустой зале. Выступ квінтэта ў Лас-Вегасе адбыўся ў Mandalay Bay Events Centre, разлічаным на 12 000 гледачоў. Цікава, што на першы канцэрт калектыву, які адбыўся 2 снежня ў канадскім Ванкуверы, былі прададзеныя ўсе квіткі, і яго наведалі 20 000 чалавек.

Варта дадаць, што нягледзячы на паўпустую залу, арганізатары тура ўсё роўна сцвярджаюць, што ўсе квіткі на шоў былі раскупленыя.

Нагадаю, што квінтэт зараз знаходзіцца ў туры пад назвай The Return of the Spice Girls. Паводле афіцыйных анонсаў, тур будзе складацца з 23-х канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, 21-го ў Еўропе, трох ў Азіі і па адным у Аўстраліі, Паўднёваафрыканскай рэспубліцы і Аргентыне - агулам 50 выступаў.

У лістападзе 2007 года выйшаў альбом Spice Girls: Greatest Hits, на які трапілі 13 кампазіцый, у тым ліку новыя песні Voodoo і Headlines (Friendship Never Ends).

Для тых, хто не ведае, скажу, што гурт Spice Girls сфармаваўся ў 1994 годзе. Квінтэт паспеў выдаць тры студыйныя альбомы і абвясціў пра распад у пачатку 2001 года.

Гэры Холівэл выйшла са складу Spice Girls яшчэ раней - у 1998 годзе.

Фота: www.theage.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі