Другі раз за год, восьмы раз запар: ізноў даражэе аўтамабільнае паліва

Ілюстрацыйнае фота / oilpoint.com.ua
Ілюстрацыйнае фота / oilpoint.com.ua

Аўтамабільнае паліва з 12 студзеня 2020 года ізноў даражэе на 1 капейку. Цяпер кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубль 66 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубль 76 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубль 98 капеек, ДТ — 1 рубль 76 капеек.

У 2019 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павялічваліся 28 разоў. У 2018 годзе на адно павышэнне менш — 27.

"Белнафтахім" тлумачыць павелічэнне кошту паліва ростам цаны на нафту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі