У Віцебску адмовіліся друкаваць сшыткі з патрыятычнымі вокладкамі
Раней такога не было, кажа прыватны прадпрымальнік Уладзімір Рамановіч.
Ён выпускае сшыткі, альбомы для малявання і магніты на лядоўні з беларускамоўнымі надпісамі. Паводле слоў Рамановіча, ён замовіў партыю сшыткаў, дзе на вокладках меліся быць згадкі пра Аршанскую бітву 1514 года і надпіс "Будзь беларусам, будзь пераможцам" з выявай герба "Пагоня".
Друкарня спаслалася на нейкае тэлефанаванне і параіла друкаваць сшыткі ў Смаленску, з чым прадпрымальнік не згодны. У ідэалагічным аддзеле аблвыканкама адмаўлялі, што тэлефанавалі іх супрацоўнікі, параілі крыху змяніць дызайн ды зноў звярнуцца ў віцебскую друкарню, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org