ДТСААФ Беларусі на камерцыйнай аснове будзе рыхтаваць лётчыкаў-аматараў

ДТСААФ Беларусі неўзабаве прыступіць да падрыхтоўкі на камерцыйнай аснове лётчыкаў-аматараў.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання ДТСААФ Пётр Лебедзеў.

Паводле яго слоў, жадаючых навучыцца лятаць досыць шмат, прыватныя асобы ў нашай краіне сталі купляць самалёты і верталёты.

Аднак таварыству не дазваляецца вучыць пілатаванню прыватных асоб. Для гэтага спатрэбіцца ўнесці змены ў шэраг статутных дакументаў арганізацыі.

“Інтэрфакс”

Чытайце таксама: Лётаць над Мінскам на ўласным верталёце можна толькі з дазволу прэзідэнта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі