Дубскаму выставілі абвінавачванне, яму пагражае да трох гадоў зняволення
Абвінавачванне выстаўленае ў пятніцу былому ўдзельніку "Працэса 14-ці" Арцёму Дубскаму. Актывісту маладзёжнага руху пагражае ад 6 месяцаў да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе "Хартыя-97", Дубскага абвінавачваюць ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў форме абмежавання волі. Ён застаецца за кратамі, на працягу месяца будзе праведзенае расследаванне, пасля чаго адбудзецца суд.
Нагадаем, Дубскі знаходзіцца ў Асіповіцкім ізалятары часовага ўтрымання і днямі яго перавядуць у Бабруйскі следчы ізалятар, дзе ён ужо знаходзіўся з сярэдзіны лютага. Тады яго знялі з цягніка ў Гомелі - ён вяртаўся з Украіны. Летась Арцём Дубскі быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у сталіцы.