“Дударскі фэст” працягнецца 4 дні і завершыцца оўпэнэйрам у Дудутках

24 красавіка ў мінскім клубе “Рэактар” стартуе “Дударскі фэст”. У гэтым годзе фестываль працягнецца ажно чатыры дні і скончыцца вялікім оўпнэйрам у Дудутках.
У першы дзень у “Рэактары” адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома гурта “Litvintroll” пад назвай “Rock-&-troll”. Таксама выступяць гурты і выканаўцы, на прыкладзе якіх можна ўбачыць, як дуда выкарыстоўваецца ў розных музычных стылях і напрамках (“Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “Расалія”, “Ceilidh Ceol”, “ESPRIT”, “Келіх кола”, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі і гурт “Дзевясіл”). Не абыдзецца сёлетні фэст і без замежных гасцей.

“Сёлета мы чакаем з Познані гурт, які прадставіць велькапольскую дударскую традыцыю. Гэта гурт “Kapela ziele”, а таксама ўдзельнік славутага дацкага гурта сярэднявечнай музыкі "GNY" Рунэ. Ён прыедзе прама на апошні дзень фестывалю і будзе граць джэм-сэйшн з гуртом “Келіх кола” – расказаў Еўрарадыё прадзюсер фэсту і ўдзельнік гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі.

27 красавіка пройдзе навуковая канферэнцыя пад назвай “Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы”. Па традыцыі канферэнцыя будзе ладзіцца на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі Алеся Лася ў Валожынскім раёне.

Скончыцца ж фэст, па словах арганізатараў, вялікім шасцігадзінным канцэртам на адкрытым паветры ў музеі старажытных рамёстваў і тэхналогій у Дудутках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі