Duran Duran выпускаюць трынаццаты альбом

Гурт Duran Duran анансаваў выхад свайго новага, трынаццатага па ліку, студыйнага альбома "All You Need is Now". 21 снежня бягучага года пласцінка, якая складаецца з 9 песень, з’явіцца ў лічбавым выглядзе, а ў лютым трапіць на паліцы крамаў у матэрыяльным выглядзе. Музыкі гурта сцвярджаюць, што пласцінка – лепшы запіс каманды за дваццаць гадоў існавання, і збіраюцца зняць відэа на кожную з дзевяці песень.

"Паколькі наш бэкграўнд - гэта не толькі музыка, але і выяўленчае мастацтва, мода, дызайн, тэхналогіі, мы імкнёмся зрабіць з гэтага альбома нешта экстраардынарнае", - заявіў клавішнік гурта Нік Роўдс.

У наступным годзе гурт плануе зладзіць тур у падтрымку альбома.

Фота: blogs.coventrytelegraph.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі