Два беларусы атрымалі лёгкія раненні ў аварыі мікрааўтобуса ў Егіпце
Як паведамляе БелаПАН, аварыя адбылася 15 лістапада на трасе Хургада—Сафага. Мікрааўтобус перакуліўся на высокай хуткасці з-за трэснутай шыны. Два беларусы атрымалі лёгкія пашкоджанні. У медычнай установе горада Сафага ім аказалі дапамогу. Шпіталізацыя пацярпелым не спатрэбілася.
Па звестках украінскіх СМІ, у мікрааўтобусе знаходзіліся 16 турыстаў — сямёра расейцаў, сямёра ўкраінцаў і два беларусы. Загінулі грамадзянка Расіі і грамадзянка Ўкраіны.
Па звестках украінскіх СМІ, у мікрааўтобусе знаходзіліся 16 турыстаў — сямёра расейцаў, сямёра ўкраінцаў і два беларусы. Загінулі грамадзянка Расіі і грамадзянка Ўкраіны.