Два беларусы палявалі ў Польшчы на грамадзян з краін СНД

Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці затрымала двух жыхароў Віцебска, якія ў складзе злачыннай групы займаліся нападамі ў Польшчы на грамадзян з краін СНД.
Вядома, што мужчынам 35 і 36 гадоў. Раней яны ўжо бывалі за кратамі, а пасля неаднаразова змянялі прозвішчы. Каб іх прымусіць прыехаць з Польшчы ў Беларусь, КДБ распрацаваў адмысловую аперацыю. Затрыманым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі