Два беларусы трапілі ў дарожнае здарэнне ў Херсонскай вобласці

Аварыя адбылася ўчора ўвечары на аўтадарозе Херсон-Керч, паведамляе украінскі партал DELFI. Кіроўца аўтамабіля Hyundai Tucson выехаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку машына сутыкнулася з трыма іншымі аўтамабілямі. У аварыі пацярпела 6 чалавек, у тым ліку 2 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Наколькі сур’ёзныя наступствы для іх мела гэтая аварыя, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі