Два чалавекі загінулі і тры атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ пад Заслаўем

Два чалавекі загінулі і тры атрымалі траўмы рознай ступені цяжару ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ўвечары 1 чэрвеня недалёка ад Заслаўя. Як паведамілі “БелаПАН” ва Упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, трагедыя адбылася ў выніку сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў “лоб у лоб”. Кіроўцы абодвух машын загінулі, шпіталізаваныя жонка і двое дзяцей аднаго з іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі