Два крадзяжы — дзве крымінальныя справы
У Барысаве за ўчыненне двух крадзяжоў затрыманы і змешчаны ў ізалятар раней судзімы грамадзянін. Маштаб злачынстваў уразіў міліцыянтаў.
Абодва крадзяжы 30-гадовы барысаўчанін здзейсніў у мінулую пятніцу. Як паведамляе прэс-служба УЎС Мінскага аблвыканкама, каля 13.00 у гандлёвым павільёне ён "адкрыта скраў" (гэта значыць ўзяў на вачах у прадаўца) 60 штук жавальнай гумкі. А ў 13.40 з іншага павільёна рэцыдывіст гэтаксама “адкрыта" ўзяў бутэльку пітной вады.
Злачынца затрымалі ў той самы дзень. Па факце двух крадзяжоў распачатыя дзве крымінальныя справы. Скрадзенае адабралі.