"Два на два": Раманчук супраць Хашчавацкага
На тэлеканале "Белсат" бліжэйшым часам пакажуць вострую палітыка-чалавечую дыскусію.
У праграме "Два на два" сустрэліся палітык Яраслаў Раманчук і вядомы кінадакументаліст Юрый Хашчавацкі.
Прысутныя ў часе запісу праграмы распавялі "Народнай волі", што гутарка не была дыпламатычнай. Хашчавацкі назваў экс-кандыдата ў прэзідэнты Раманчука "падлай". Той успрыняў абразу спакойна, хоць цягам праграмы спрабаваў не абараняцца, а нападаць.