Два раёны Брэсцкай вобласці забяспечаны празрыстымі скрынямі цалкам
У двух раёнах Брэсцкай вобласці ўсе выбарчыя ўчасткі абсталяваны празрыстымі скрынямі для галасавання, паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, празрыстыя скрыні ўстаноўленыя на 74 участках у Столінскім і на 21-м у Жабінкаўскім раёнах.
Цяпер, паводле звестак на 23 лістапада, у вобласці празрыстымі скрынямі аснашчаныя 192 выбарчыя ўчасткі.
Каляда адзначыў, што гэтая лічба не канчатковая. Бліжэй да даты прэзідэнцкіх выбараў колькасць празрыстых скрынь для галасавання павінна ўзрасці. У асноўным яны набываюцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, на тэрыторыі якіх размешчаныя выбарчыя ўчасткі, падкрэсліў чыноўнік.
У Брэсцкай вобласці ўтворана 986 участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта.