Дзвюх беларусак, пацярпелых у Турцыі, ужо выпісалі з лякарні

Дзве грамадзянкі Беларусі, якія пацярпелі падчас ДТЗ у Турцыі, выпісаліся з лякарні. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС. Яшчэ адна жанчына застаецца пад наглядам медыкаў, але яе выпіска чакаецца.

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якое трапілі беларускі, адбылося 6 жніўня каля горада Дэнізлі на паўднёвым захадзе Турцыі. Аўтобус вёз турыстаў з Памукале ў Анталію і ўрэзаўся ў агароджу, пасля чаго перавярнуўся. Прычынай здарэння магла стаць неспрыяльная дарожная абстаноўка — на трасе было вільготна і коўзка.

У выніку здарэння загінула 6 чалавек, каля 30 атрымалі пашкоджанні. У аўтобусе былі грамадзяне Беларусі і Расіі, а таксама, як мяркуецца, Казахстана і Літвы.

Фота: ren.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі