Двое братоў згарэлі на пажары ў Лунінцы (фота)
Іх дом па вуліцы Ровенскай загарэўся раніцай 2 жніўня.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, вынеслі з жылога пакою двух чалавек. Адзін яшчэ падаваў прыкметы жыцця, аднак уратаваць яго не ўдалося. Другі ўжо быў мёртвым.
Загінулыя мужчыны — родныя браты 48 і 50 гадоў. Дакладная прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.
Летась гэты дом ужо гарэў. Тады адзін з братоў з апёкамі трапіў у лякарню, піша “Медыя-Палессе”.