Двое супрацоўнікаў міліцыі пацярпелі ў Мінску падчас спецаперацыі

Двое супрацоўнікаў міліцыі пацярпелі ў Мінску падчас спецаперацыі. Яны спрабавалі затрымаць двух грамадзян, якія незаконна прадавалі залаты бранзалет, коштам каля 1900 долараў.
Аднак зламыснікі аказалі актыўны супраціў і на аўтамабілі BMW спрабавалі ўцячы. Адзін з міліцыянтаў быў збіты машынай, а другі праз разбітае лабавое шкло заскочыў у салон.

У выніку прадаўцы золата былі затрыманыя, а двое міліцыянтаў апынуліся ў бальніцы – ў аднаго з іх зламаныя абедзьве рукі, у другога – абедзьве рукі парэзаныя шклом.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі