Двое ўзброеных беспрацоўных напалі на брэсцкага таксіста
Агрэсіўных пасажыраў таксоўкі затрымала міліцыя.
Як паведамляе “Віртуальны Брэст” са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай абласной міліцыі, таксіст, індывідуальны прадпрымальнік, чакаў на прыпынку на вуліцы Жукава пасажыраў. У салон аўтамабіля селі двое маладых людзей, якія сталі пагражаць кіроўцу пнеўматычным пісталетам і паспрабавалі адабраць у яго грошы. Абодва пасажыры былі п’янымі.
Міліцыя затрымала налётчыкаў і завяла на іх крымінальную справу. Аднаму зламысніку 25 гадоў, другому — 32. Абодва нідзе не працуюць.