Двор брэсцкага шпіталя быў вымашчаны плітамі з яўрэйскіх могілак
Цяпер пліты паднятыя на паверхню, але некаторыя з іх валяюцца дзе папала на пацеху вандалам.
Там, дзе былі раней яўрэйскія могілкі, цяпер стадыён “Лакаматыў”. Самі могілкі знеслі нямецкія фашысты.
Адзіны ацалелы пасля ліквідацыі Брэсцкага гета месціч, Аркадзь Бляхер, мае дакумент, які сведчыць пра тое, што фашысцкая адміністрацыя загадала мясцовым звозіць да гестапа надмагіллі з яўрэйскіх могілак. Імі часткова і быў вымашчаны двор па сённяшняй вуліцы Маркса. Рэшта двара пакрытая бетоннымі плітамі.
Паводле інфармацыі з таварыства “Бріск” (па-ідыш “Брэст”), ужо каля 2000 надмагілляў сабрана па ўсім горадзе. Яны захоўваюцца ў адным з фортаў крэпасці ў ваколіцах горада. Неўзабаве ля стадыёна “Лакаматыў” маюць збудаваць невялікі мемарыял, так званы лапідарый (ад лацінскага lapidus – кароткі).
Але памяць гэтую, якую ніхто не ахоўвае, ужо бэсціць мясцовая шпана. Нехта прывёз да стадыёна чатыры пліты і прытуліў да бетоннага плота. Цяпер аскепкі ад іх ляжаць друзам сярод смецця - з заходняга і паўднёвага боку стадыёна.
Здымкі Паўла Грыня
Адно з самых ацалелых надмагілляў
Надмагіллі гамузам ляжаць каля сцяны шпіталя.
Рэшткі надмагілляў каля стадыёна "Лакаматыў"