"Дынама" (Мінск) абвяргае чуткі пра сыход Сікоры і легіянераў

Сайт sports.ru паведаміў, што галоўны трэнер мінскага "Дынама" Марэк Сікора у бліжэйшыя дні можа скасаваць кантракт з клубам. Таксама, нібыта, збіраюцца зрабіць і 10 хакеістаў-легіянераў, якія прыйшлі ў каманду ў гэтае міжсезонне. У іх ліку называюцца брамнік Роберт Эш, абаронцы Пэтэр Падградскі, Раймон Жыру, нападнікі Максім Спірыдонаў, Канстанцін Глазачоў, Ёзэф Штумпел, Дэвід Неміроўскі, Аляксей Бадзюкоў і іншыя. Паведамляецца, што прычыны сыходу - фінансавыя.

Прэс-сакратар "Дынама" Іван Караічаў у гутарцы з Еўрарадыё абверг гэтую інфармацыю:

Караічаў: "Хакейны клуб "Дынама" (Мінск) абвяргае інфармацыю, размешчаную на sports.ru, пра тое, што каманду пакідае трэнер Марэк Сікора і шэраг замежных гульцоў. Пацвярджаем, што з Марэкам Сікорам падпісаны кантракт на 1 год. І на цяперашні час клуб не бачыць ніякіх падставаў для яго звальнення".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі