“Дынама-Мінск” атрымала чарговую перамогу ў КХЛ
Каманда Любаміра Покавіча перамагла дома “Адмірал” з мінімальным лікам.
Адзіную шайбу на 54-ай хвіліне закінуў Веске. Акрамя гэтага хакеісты беларускага клуба мелі некалькі вострых момантаў, аднак гасцей ратавалі штангі і перакладзіна.
Гэта ўжо дзевятая запар гульня дынамаўцаў, у якой яны набіраць ачкі. Цяпер “Дынама” займае шостую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі. Наступныя хатнія гульні мінскі клуб правядзе на бліжэйшых выходных.