“Дынама” (Мінск) вяртаецца “пад дах” БФСТ “Дынама”

Згодна з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі, Беларускае фізкультурна-спартовае таварыства “Дынама” вяртае пад свой кантроль хакейны клуб “Дынама” (Мінск). Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БФСТ “Дынама”. Кантроль будзе ахопліваць усе бакі клубнай дзейнасці, уключна з удзелам клуба ў матчах чэмпіяната КХЛ, пытанні фінансавай, трансфернай і інфармацыйнай палітыкі, іншыя напрамкі. На гэты конт у кіраўніцтва БФСТ ўжо адбыліся сустрэчы з адміністрацыяй хакейнага клуба.

Таксама адбылася тэлефонная размова з галоўным трэнерам “Дынама” Аляксандрам Андрыеўскім. Яму даручана азнаёміць з рашэннем кіраўніка дзяржавы каманду і трэнерскі штаб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі