"Дынама" пакуль не прапанавала Руслану Салею выступаць у яго складзе

Абаронца зборнай Беларусі Руслан Салей шукае клуб, за які будзе выступаць у наступным сезоне. Хакеіст распавёў парталу TUT.by, што не выключае, што будзе выступаць у КХЛ. А вось з прадстаўнікамі мінскага "Дынама" яму пакуль пагаварыць не ўдалося. Адзінае, кажа хакеіст, на днях тэлефанаваў выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара клуба Аляксей Торбін, пакінуў паведамленне на аўтаадказчыку, што хацеў бы пагутарыць, папытаў ператэлефанаваць. Але не назваў ніякага кантактнага тэлефона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі