Дырэктар “МТЗ-РІПА”: Наш гімн камусьці вочы коле!
Падчас гульні “МТЗ-РІПА” супраць “Смаргоні” нібыта была зафіксавана затрымка матчу з-за выканання гімна сталічнага клуба. Смаргонскім футбалістам затрымка ніяк не замінала, а “МТЗ-РІПА” і надалей збіраецца выконваць свой гімн перад матчамі.
Матч праходзіў 10 чэрвеня. Непасрэдна перад самім матчам, калі футбалісты ўжо выйшлі на поле, быў выкананы гімн толькі адной каманды — “МТЗ-РІПА”. Журналісты ж заўважылі, што інспектар матчу заносіў у пратакол спазненне пачатку на 1 хвіліну і 57 секунд. Прычым, гэта быццам стала падставай для таго, каб аштрафаваць сталічную каманду на 10 базавых велічынь.
Дырэктар сталічнага клуба “МТЗ-РІПА” Міхаіл Юфераў расказаў Еўрарадыё, што аніякай затрымкі матчу падчас выканання гімна каманды не было:
“У рэгламенце на напісана, што канкрэтна павінна выконвацца перад матчам. Падчас апошняй гульні, я асабіста правяраў, матч не быў затрыманы ні на секунду. У тым, што матч са “Смаргонню” затрымалі на хвіліну – я не бачу аніякага парушэння рэгламенту. Футбольныя матчы заўжды затрымліваюцца на хвіліну-другую”.
Па словах генеральнага дырэктара ФК “Смаргонь” Аляксандра Лобана, смаргонскія футбалісты асабліва не засмучаліся з-за гімну “МТЗ-РІПА”:
“Нармальна мы да гэтага паставіліся. Папросту трэба было папярэдзіць, што будуць гімн выконваць. А то прастаялі на полі лішні час”.
Прычым прыкладам сталічнага клуба ў Смаргоні вырашылі скарыстацца. Таму ў хуткім часе ў беларускіх аматараў футболу з’явіцца яшчэ адзін футбольны гімн:
“У нас таксама распрацоўваецца гімн. Цяпер праводзім конкурс на напісанне лепшага гімна для нашай краіны”.
У “Беларускай федэрацыі футбола” Еўрарадыё патлумачылі, што матч можа затрымлівацца па розных прычынах. Прычым у гэтым выпадку пытанне штрафных санкцый разглядаецца ва Упраўленні па правядзенні спаборніцтваў. Гаворыць прэс-сакратар БФФ Сяргей Новыш:
“Наогул затрымка матчу на дзве хвіліны можа быць выкліканая рознымі фактарамі: аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі. Можа, напрыклад, з-за надвор’я, а можа і іншымі фактарамі. Гэта трэба разбірацца, тады можа быць скліканы дысцыплінарны камітэт”.
Ва Ўпраўленні па правядзенні спаборніцтваў факт затрымкі матча не пацвердзілі. Па словах кіраўніка аддзела Сяргея Вітушкі, інспектар матчу “МТЗ-РІПА” - “Смаргонь” нічога падобнага ў пратакол не заносіў:
“Афіцыйна аніякай затрымкі матча не было. У рапарце інспектара матчу нічога не запісана”.
Нягледзячы на вэрхал вакол выканання гімна “МТЗ-РІПА”, Міхаіл Юфераў упэўнены, што сталічная каманда і надалей будзе спяваць свой гімн перад матчам. А саму гісторыю гендырэктар “МТЗ-РІПА” лічыць праявай зайздрасці:
“Тое, што мы будзем выконваць наш гімн перад кожным матчам – гэта адназначна. Час на выкананне нідзе рэгламентам не вызначаны. Гэта традыцыя. Заўзятары спяваюць гімны сваіх каманд перад пачаткам матча. Адной каманды і другой – калі тыя выходзяць на поле. Мы гатовыя граць гімн любой каманды. На нашу думку – гэты факт папросту камусьці вочы коле”.