Дырэктара "Пінскдрэва" пакараюць за гібель людзей
Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да былога гендырэктара ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" Ларана Арыніча.
Як паведаміў 24 лютага журналістам намеснік генпракурора Віктар Конан, "У дачыненні да былога гендырэктара "Пінскдрева" ўзбуджана крымінальная справа. Ён не затрыманы. Справа вельмі складаная. Прызначаны шэраг экспертыз".
Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 году ў СООО "Пінскдрэў-ДСП" адбылася аварыя, якая пацягнула гібель 14 працаўнікоў.
Намеснік генпракурора заявіў, што абвінавачванне Арынічу будзе прад'яўлена па "даволі суровым артыкуле".