Дырэктара СВК падазраюць у прысабечванні грошай работнікаў

52-гадовы дырэктар сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Лядзенскі”, што ў Лепельскім раёне, затрыманы міліцыяй у сябе дома, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Яго падазраюць у тым, што ён скарыстаўся службовым становішчам і завалодаў грашыма работнікаў будаўнічай брыгады кааператыву. З красавіка па чэрвень 2010 года дырэктар прысабечыў 2 мільёны 600 тысяч рублёў. На яго завялі крымінальную справу, паводле якой могуць пасадзіць у турму на тэрмін да 4 год, аштрафаваць і пазбавіць права займаць пэўныя пасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі