Дырэктары баранавіцкіх школаў адкажуць за кароткія перапынкі
У Баранавічах праверкі выявілі шматлікія парушэнні навучальнага працэсу ў школах. Працягласьць перапынкаў у школах №№3,17,19, у гімназіі №3 складала 5 хвілінаў, хаця павінна быць не менш за 10. Дзеці не паспявалі схадзіць у прыбіральню альбо пераапрануцца пасля фізкультуры. Расклады заняткаў таксама рабіліся з парушэннямі: складаныя прадметы ставіліся на пачатку і ў канцы навучальнага дня. За парушэнні дырэктары школаў будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.