Дзе падзеліся канфіскаваныя ў журналістаў камп’ютары?
Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што ўсю канфіскаваную падчас ператрусаў 27 сакавіка тэхніку журналістам вярнулі. Але, як стала вядома Еўрарадыё, ніхто з пацярпелых журналістаў насамрэч сваіх рэчаў так да гэтага часу і не атрымаў. Нагадаем, што 8 чэрвеня следчы па асабліва важных справах пракуратуры Мінска Віктар Шабан, які вядзе крымінальную справу "МультКлуба", паведаміў, што на працягу тыдня яна будзе закрыта, а тэхніку, канфіскаваную ў журналістаў 27 скавіка падчас ператрусаў, вернуць гаспадарам. Справу і сапраўды цягам тыдня прыпынілі за адсутнясцю вінаватых. Еўрарадыё вырашыла даведацца, калі ж журналістам пачнуць вяртаць іх тэхніку.
Як паведаміў следчы пракуратуры Віктар Шабан, Еўрарадыё дарэмна клапацілася – праваахоўнікі выканалі сваё абяцанні і, па яго словах, усё вярнулі.
Віктар Шабан: “Ужо ўсё вярнулі, усю тэхніку”.
Праўда, прызнаўся, што не ён уласнаручна вяртаў яе журналістам, а нібыта вярнулі тыя, хто яе і забіраў.
Віктар Шабан: “Не, я нікога не выклікаў да сябе. Хто ў каго канфіскаваў, той таму і вяртаў”.
Адным з пацярпелых ад ператрусу 27 сакавіка стаў карэспандэнт інфармагенцтва БелаПАН, старшыня Гомельскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гатоўчыц. У яго забралі сістэмны блок, ноўтбук, фотаапарат, 2 дыктафоны, мінівідэакамеру, касеты і нават касавыя кніжкі філіі ГА “БАЖ”. І да гэтага часу, кажа журналіст, нічога не вярнулі.
Анатоль Гатоўчыц: “Абсалютна нічога не вярнулі, і ніякай інфармацыі на гэты конт не паступала. Хаця я пісаў напачатку ў Генеральную пракуратуру, потым у мясцовае ўпраўленне КДБ. Яны тады адказалі, што справа разглядаецца. Але апошнім часам ніякай інфармацыі наконт таго, што рэчы можна забраць, ці яны іх самі даставяць, не было. Не ведаю, як каму, але мне асабіста нічога не вярнулі”.
Два хард-дыскі з камп’ютараў, CD, DVD-дыскі, дыскеты, міні-дыскі для дыктафона і стос тэкстаў “Беларускай дыктоўкі” забралі супрацоўнікі КДБ і праваахоўных органаў падчас ператрусу ў незалежнага журналіста з Наваполацку Андрэя Аляксандрава. І таксама нічога дагэтуль не вярнулі.
Андрэй Аляксандраў: “Падчас ператрусу супрацоўнік КДБ, які ўзначальваў групу, сказаў, што потым звяртацца па рэчы трэба будзе ў пракуратуру. Але сказаў, што сэнсу рабіць гэта раней, чым праз 3-4 месяца, няма. Я не не звяртаўся. Але і мне ніхто не тэлефанаваў, не было ніякіх паведамленняў пра тое, што я магу забраць свае рэчы. Не кажучы ўжо пра тое, што яны мне самі іх вернуць”.
Між тым, як стала вядома Еўрарадыё, асобным людзям і юрыдычным асобам тэхніку вярнулі. Праўда, чаму вярталі не ўсім, а толькі пэўным асобам і арганізацыям, следчы, які займаўся гэтай выдачай і прадставіўся проста Леанідам Леанідавічам, патлумачыць адмовіўся.
Следчы: “Я не магу даваць каментар наконт таго, каму вярнулі тэхніку, а каму не вярнулі. У мяне было даручэнне вярнуць тэхніку канкрэтным юрыдычным асобам, гэта даручэнне я і выконваю. Што тычыцца астатняй тэхнікі, у мяне, на жаль, інфармацыі няма”.
І па ўсе ўдакладненнямі накіраваў звяртацца ізноў-такі ў пракуратуру.
Старшыню Беларускай асацыацыі журналістаў Жану Літвіну не здзівіў той факт, што словы следчага па асабліва важных справах пракуратуры Віктара Шабана насамрэч не адпавядаюць рэчаіснасці. Кажа, чыноўнікі часта дазваляюць сабе падманваць журналістаў, ведаючы, што ніякай адказнасці за гэта не панясуць. І параіла не спыняць патрабаванні аб вяртанні тэхнікі.
Жанна Літвіна: “Пакуль даводзіцца толькі чакаць, але я сумняюся, што да выбараў тэхніку журналістам вернуць. Між тым, абяцанкі гучаць, і нам застаецца патрабаваць, каб тое, што агучваецца, выконвалася. І ўратуе нас карпаратыўная салідарнасць. Іншага шляху няма”.