Дзе патусіць на выхадных 15-17 лістапада, раіць Павел Севярынец

Павел Севярынец даволі рэдка знаходзіць час на канцэрты, тэатры ды выставы. Яго графік звычайна распісаны далёка наперад. Сітуацыя “ўбачыў афішу на тумбе ды пайшоў набыў квіток” для палітыка — нешта неверагоднае і амаль немагчымае. А выхадныя 15-17 лістапада ўвогуле распісаныя: чакаецца брэсцкая абласная рада “БХД” ды паездка да бацькоў нявесты. Тым не менш, Павел знаходзіць час праглядзець афішу ды складае спіс мерапрыемстваў, на якія абавязкова схадзіў бы... калі б не абставіны.

У кінатэатрах Павел Севярынец не быў ужо гады чатыры. Тое, што прапануецца на бліжэйшы week end, гэтую сітуацыю выправіць не здолее. Ні прозвішчы рэжысёраў, ні акцёры, ні назвы увагі Паўла не прыцягваюць. Маўляў, калі з’явіцца жаданне, то лепш ужо дома паглядзець нешта цікавае на DVD.

Раіць схадзіць

Не раіць

Канцэрты

N.R.M.

15 лістапада, пятніца:

Клуб “Юла”

Прэзентацыя альбома "Д.П.Б.Ч."

Пачатак: 19:00

Квіткі: 90-120 тыс.

Даведкі: (29)6715865, (29)2544909

Akute

16 лістапада, субота:

Re:Public

Прэзентацыя новай праграмы "Мы цалуем сонца"

Пачатак: 19:00

Квіткі: 80-140 тыс.

Даведкі: (29)6490888

Стары Ольса

17 лістапада, нядзеля:

ПК”МАЗ”

Прэзентацыя песень "Ave Maria"

Пачатак: 19:00

Квіткі: 70-120 тыс.

Даведкі: (29)6490888

Выставы

"Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў абразах краін Усходняй Еўропы"

Нацыянальны мастацкі музей РБ

(вул. Леніна, 20)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)3277163

"Ціхія адкрыцці"

Бібліятэка ім. А.С.Пушкіна

(вул. Гікала, 4)

Даведкі: (17)2930054

Тэатры

"Паўлінка"

 

16 лістапада, субота:

Тэатр імя Янкі Купалы

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3271717, (17)3278454

Набажэнствы у нядзелю 17 лістапада

Праваслаўнае

Свята-Пятра-Паўлаўскі сабор

(вул.Ракаўская, 4)

Пачатак: 9:30

Каталіцкае

Катэдра Дзевы Марыі

(пл.Свабоды, 9)

Пачатак: 10:00

Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)

(вул.Савецкая, 15)

Імша кожныя 2 гадзіны да 21:00

Пратэстанты

Дом малітвы

(зав. 3-і загарадны, 11)

Пачатак: 11:00

“Вечар пятніцы, думаю, варта пачынаць з гурта N.R.M., які будзе выступаць у клубе “Юла”. Праўда, N.R.M. без Лявона Вольскага я не чуў, таму для мяне гэта было б знаёмствам з цяперашнім гуртом. Але я вельмі добра памятаю тыя хіты, якія яны спявалі, бо гэта мая маладафронтаўская маладосць. Таму ў добрай кампаніі, пад старыя добрыя хіты майго пакалення “Маладога фронту” можна б было і пачаць гэты week end”.

Суботні дзень Павел Севярынец прапануе прысвяціць дабрачыннасці. Наведаць любы дзіцячы дом Мінска ці наваколля, прывезці якія-небудзь невялічкія падарункі, парадаваць дзяцей, якія не маюць сем’яў. А ўжо ўвечары выбраць адно з двух мерапрыемстваў, якія, на жаль, пачынаюцца ў адзін час.

“Мне цяжка вызначыць, якое з іх для моладзі, а якое для шаноўнага спадарства больш сталага веку. З аднаго боку, гэта “Паўлінка” ў тэатры Янкі Купалы, а з іншага боку канцэрт гурта Akute ў Re:Public. Магчыма, каб пазнаёміцца з класікай, моладзі варта схадзіць на “Паўлінку”, а людзям сталага веку — на Akute, каб ацаніць найноўшыя веянні”.

Паводле хрысціянскай традыцыі: “шэсць дзён працуй, а сёмы дзень — Богу”. Нядзелю Павел Севярынец пачынае з набажэнства, гэта ж раіць зрабіць і ўсім. Вечарам нядзелі палітык прапануе канцэрт у ПК “МАЗ”, там будзе ладзіцца прэзентацыя песень “Ave Maria” з новага альбома гурта “Стары Ольса”.

“У нацыянальным мастацкім музеі шыкоўная выстава “Вобраз Хрыста ў абразах Усходняй Еўропы”, — пералічвае выставы, якія можна наведаць паміж набажэнствам і канцэртам, Павел Севярынец. — Больш за 90 абразоў 15-19 стагоддзяў з нашага рэгіёну. Мне падаецца гэта вельмі цікава. Таксама рэкамендую міжнародную выставу дзяцей-мастакоў з парушэннем слыху. “Ціхія адкрыцці” — пранізлівыя дзіцячыя карціны з Беларусі і Літвы”.

Прыемных вам выхадных!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі