Дзе патусіць на выхадных 31 студзеня – 2 лютага, раіць Саша Варламаў

Саша Варламаў даволі часта наведвае розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Галоўнае, каб яны не перасякаліся з працай для блога на Lady.tut.by, якой апошнім часам у мадэльера вельмі шмат. Ну, і ў начных клубах Саша рэдкі госьць, бо лічыць іх усе “абсалютна аднолькавымі”.

Днямі Саша Варламаў са сваёй пляменніцай схадзіў у кінатэатр на новую экранізацыю аповесці Гогаля “Вій”. Менавіта з-за таго, што гэтая стужка цяпер ідзе паўсюль, ніякіх кінематаграфічных парад знакаміты мадэльер вырашыў не рабіць.

Раіць схадзіць

Не раіць

Тэатр

“Рамэа і Джульета”

31 студзеня – 1 лютага:

Драматычны тэатр Беларускай Арміі

(вул. Чырвонаармейская, 3)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3273557

Фільм “Вій” амаль ва ўсіх кінатэатрах сталіцы

"Алека. Балеро"

2 лютага, нядзеля:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

(пл. Парыжскай Камуны, 1)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)2392864, (17)3340666, (17)3341041

Канцэрты

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр РБ

31 студзеня, пятніца:

Вялікая канцэртная зала філармоніі

(пр.Незалежнасці, 50)

"Шэдэўры венскай класікі"

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3311617

Любыя клубныя мерапрыемствы, бо яны ўсе аднолькавыя

"Дабрачынны зімовы баль"

1 лютага, субота:

Blackhall bar

(вул.Кісялёва, 12)

Сродкі на тэрміновую аперацыю чатырохгадовай Каці Удавухінай

Выступаюць: "Тяни-Толкай", "Дядя Ваня", "Аура", "Дрозды", Ларыса Грыбалёва, Аляксандр Ціхановіч і іншыя.

Пачатак: 17:00

Даведкі: (44)7353445, (25)9782263, (29)2709747

Мінскі Струнны Квартэт

2 лютага, нядзеля:

Малая зала ім. Г.Шырмы

(пр. Незалежнасці, 50)

"Дарогамі Германіі разам з Іаганам Себасцьянам Бахам"

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3311617, (17)2844709

Выставы

“Мадэль Ані”

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 47)

Праект Ганны Балаш

Інсталяцыя з аб'ектаў, жывапісу, графічных лістоў і аўтарскіх лялек, якія з'яўляюцца фрагментамі з жыцця мастачкі

Працуе:  11:00-19:00;

Даведкі:  (17)2882468

“Гэта пародыя на кіно ўвогуле, проста ціхі жах, — каментуе фільм “ВійВарламаў. — Уся нелюбоў Расіі да Украіны ў гэтай стужцы паказаная. Там украінцы такім дурнямі выглядаюць, што пасля прагляду мне нават захацелася пайсці зубы пачысціць. А мая пляменніца ў захапленні! Але гэта зразумела — юнае пакаленне!”

У пятніцу мадэльер прапануе наведаць Філармонію, бо там з “Шэдэўрамі венскай класікі” выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр РБ.

“Яны выступаюць рэдка, але заўсёды гэта вельмі прыгожая добрая музыка, і гэта вельмі моцны калектыў”, — дадае Саша.

Як варыянт на суботні вечар — “Дабрачынны зімовы баль” у клубе Blackhall. Усе сабраныя сродкі пойдуць на неабходнае тэрміновае лячэнне чатырохгадовай Каці Удавухінай. Выступяць на балі гурты “Тяни-Толкай”, “Дядя Ваня”, “Аура”, “Дрозды”, Ларыса Грыбалёва, Аляксандр Ціхановіч ды іншыя. На думку мадэльера, гэта нядрэнны варыянт адпачыць і адначасова дапамагчы.

“Я, праўда, сам не бачыў, але калі ўжо “Рамэа і ДжульетаШэкспіра ідзе ў Драмтэатры беларускай арміі, то ў любым выпадку, там ёсць Шэкспір, — працягвае складаць суботнія планы мадэльер. — Я не ведаю, як яны будуць там граць, не магу ні ацаніць, ні сказаць, але мне падаецца, што Шэкспір нават у войску Шэкспір”.

А вось у нядзелю давядзецца выбіраць. Саша Варламаў бяспройгрышным лічыць паход у Малую залу імя Г.Шырмы, дзе будзе выступаць “Мінскі струнны квартэт” з праграмай “Дарогамі Германіі разам з Іаганам Себасцянам Бахам”. У той жа час (19:00) у “Вялікім тэатры оперы і балета” будуць паказваць “Алека, Балеро”.

“Пра “Алека” нічога сказаць не магу, бо, на мой погляд, нічога цікавага не ўяўляе. А вось “Балеро Равэля я бы паглядзеў з вялікім задавальненнем. Я вельмі люблю, па-першае, творы Марыса Равэля, а па-другое, пастаноўкі Валянціна Елізар’ева. Роўнага гэтаму чалавеку ў Беларусі няма, і не думаю, што бліжэйшым часам будзе. Таму ўсё, што цяпер пры ім ідзе, трэба глядзець”.

Апроч таго, у любы дзень выхадных 31 снежня-2 лютага Саша Варламаў раіць наведаць выставу Ганы БалашМадэль Ані”. За больш чым 20-гадовую гісторыю знаёмства з мастачкай мадэльер пераканаўся, што ўсе яе працы — вартыя ўвагі і захаплення. Галоўнае, наведаць “Музей сучаснага выяўленчага мастацтва” менавіта ў гэты week end, бо ў ўжо ў панядзелак выстава завяршыцца.

Ну, і як дадатак, Саша Варламаў раіць сачыць за экспазіцыямі Акадэміі мастацтваў, канцэртамі ў Кансерваторыі ды выступамі вакальнага ансамбля “Класік-Авангард” — тое, што мадэльер сам з задавальненнем наведвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі