Дзе стаяць Багдановічу, вырашыць Лукашэнка

На наступным тыдні прэзідэнту Беларусі прапануюць на зацвярджэнне два варыянты рэканструкцыі сквера вакол Тэатра оперы і балета.
Згодна з адным з іх, помнік Максіму Багдановічу застанецца на ранейшым месцы. Паводле другога варыянта, помнік перанясуць на алею, якая ідзе ў скверы ўздоўж вуліцы Багдановіча, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

На думку спецыялістаў “Мінскпраекта”, на сённяшнім месцы беларускі класік стаіць на скразняку. Публіка, якая выходзіць з тэатра, глядзіць яму ў патыліцу. Калі за яго спінай з'явіцца фантан, а будынак самога тэатра ўпрыгожаць антычныя скульптуры, стылістычна будзе зусім дрэнна, мяркуюць архітэктары.

А вось месца на алеі бачыцца спецыялістам вельмі ўдалым. Тым не менш, канчатковае рашэнне будзе прымаць прэзідэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі