Дзеці ледзь не загінулі на пажары, пакуль іх маці была на злёце байкераў
Жанчына пакінула без нагляду дваіх хлопчыкаў 2007 і 2009 году нараджэння. Малыя ўчынілі пажар.
Гэты выпадак здарыўся ў Бабруйску позна ўвечары 18 кастрычніка. У 23.32 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС паступіла паведамленне, што з кватэры дому па вуліцы Пушкіна ішоў дым. Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння і знайшлі ў кватэры дваіх дзяцей (хлопчыкаў 2007 і 2009 году нараджэння), пакінутых адных.
Дзяцей вынеслі ў памяшкання, якое гарэла, і перадалі медыкам. Хлопчыкі атрымалі атручэнні прадуктамі гарэння сярэдняй ступені цяжкасці і трапілі ў лякарню. З суседніх кватэр эвакуявалі 11 чалавек.
Кватэра пагарэльцаў належыць 29-гадовай маці дзяцей. Хлопчыкі заставаліся дома адны прыкладна з 23.00, а ў момант узнікнення пажару гаспадыня жылля знаходзілася ў пасёлку Глуша пад Бабруйскам на злёце байкераў.
Папярэдняя прычына пажару — дзіцячыя гульні з агнём, перадае БЕЛТА.