Дзень нараджэння Вайцюшкевіча. Фотарэпартаж з канцэрта.

20 ліпеня ў малой зале к/з “Мінск” адбыўся традыцыйны камерны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Гэтым выступам Зміцер адзначыў свой Дзень нараджэння. Павіншаваць музыку прыйшлі Алесь Камоцкі, Уладзімір Някляеў, Ксенія Мінчанка, Зміцер Папоў ды інш. Прапануем вашай увазе невялічкі фотарэпартаж. Падчас канцэрту прагучалі ўжо добра вядомыя і любімыя хіты. Радкі з песень “Прыдзі, мой каханы”, “Я цябе закалышу”, “Зоркі” зала спявала разам з Змітром. Дарэчы, так званы “play-ліст” канцэрту маглі скласці самі гледачы: на працягу ўсяго выступу Зміцер атрымліваў цыдулкі з замовамі і пажаданнямі. Акрамя ўжо вядомых, Тодар прасьпяваў колькі новых песень на вершы Уладзіміра Някляева і польскага паэта Рафала Ваячка.
















Кампазіцыі пра каханне, жыццё і любоў да Бацькаўшчыны, шматлікія імправізацыі ў выкананні песень, цудоўны святочны настрой, віншаванні, кветкі і падарункі – ўсё гэта ператварыла канцэрт Вайцюшкевіча ў своеасаблівы спектакль.

Фота: Вольга Савіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі