Дзень Святога Валянціна “Малады Фронт” адсвяткуе на плошчы Свабоды
Пасля забароны цырымоніі ўручэння прэміі “Люблю Беларусь!” у гатэлі “Crown Plaza” актывісты “Маладога Фронту” вырашылі перанесці мерапрыемства на вуліцу. “Акцыя Любові” пачнецца 14 лютага ў 18:00 на плошчы Свабоды, ля Ратушы. Пасля маладафронтаўцы плануюць прайсці шэсцем да плошчы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба арганізацыі “Акцыя будзе праходзіць пад лозунгам “Люблю Беларусь!” — распавядае намеснік старшыні “Маладога Фронту” Мікалай Дземідзенка. — Напачатку акцыі мы плануем арганізаваць невялічкі канцэрт. А потым пойдзем святочным шэсцем да Чырвонага касцёлу на плошчы Незалежнасці. Спадзяемся, што супрацоўнікі сілавых структураў не будуць перашкаджаць правдзенню мірнай акцыі, якая прапагандуе каштоўнасці хрысьціянскае маралі і самаахвярнасці, заклікае любіць сваю Радзіму”.
Шэсце, прымеркаванае да дня Святога Валянціна, з’яўляецца традыцыйнай вулічнай акцыяй “Маладога Фронту”. “Акцыі любові” праходзілі ў Мінску ўжо тройчы — у 2007, 2008 і 2009 годзе.
Шэсце, прымеркаванае да дня Святога Валянціна, з’яўляецца традыцыйнай вулічнай акцыяй “Маладога Фронту”. “Акцыі любові” праходзілі ў Мінску ўжо тройчы — у 2007, 2008 і 2009 годзе.